Сын Уладзімір Беражкова Мікіта на сваёй старонцы ў фэйсбуку пракамэнтаваў заяву прадстаўніка Сьледчага камітэта Алега Шандаровіча пра тое, што экс-мэнэджэр менскага «Дынама» не адмаўляе сваю віну, прызнаўся ў крадзяжы 1 мільярда рублёў і зьбіраецца прасіць памілаваньня ў Аляксандра Лукашэнкі.
Камэнтар Мікіты Беражкова такі:
1. Віну не прызнаў
2. Аб памілаваньні не пісаў
3. Ня краў
4. Фіктыўных людзей не наймаў
Неяк так...