На нашым сайце адбылася онлайн-канфэрэнцыя з былым палітвязьнем Ігарам Аліневічам.
Ігар Аліневіч быў вызвалены разам зь іншымі палітвязьнямі 22 жніўня. Актывіст анархісцкага руху, ён быў пакараны 27 траўня 2011 году судом Заводзкага раёну Менску 8 гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «злоснае хуліганства».
У ізалятары КДБ «Амэрыканка» Ігар напісаў і здолеў перадаць на волю кнігу-дзёньнік «Еду в Магадан».