Саўка ды Грышка: «Вызвалілі!»

Your browser doesn’t support HTML5

Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць вызваленьне палітвязьняў.

Грышка:

Вызвалілі, вызвалілі,
Вызвалілі вязьняў нарэшце.
Вызвалілі, вызвалілі,
Вызвалілі іх нарэшце!

Саўка:

Знаеце, што? Вы для мяне
Сначала каўбаскі нарэжце.
Знаеце, што? Вы для мяне
Каўбаскі і сала нарэжце.

Грышка:

Я вас усіх, я вас усіх
З гэтай падзеяй віншую!
Я вас усіх, я вас усіх
З гэтай падзеяй віншую!

Саўка:

Ну, для начала 150,
150 папрашу я.
Ну, для начала 150,
150 папрашу я.

Грышка:

Ну, вось нарэшце, ну, вось нарэшце
Радзіма мае героя!
Ну, вось нарэшце, ну, вось нарэшце
Сапраўднага маем героя!

Саўка:

Афіцыянт! Знаеце, што?
Можна нясьці ўжэ ўтарое.
Афіцыянт! Знаеце, што?
Можна нясьці ўжэ ўтарое.