Аляксандар Дзядок, бацька палітвязьня Мікалая Дзядка паведаміў карэспандэнту Свабоды, што пакуль ня мае інфармацыі пра тое, калі вызваляць сына з турмы.
«Я званіў дзяжурнаму калёніі, ён нічога пра вызваленьне не кажа, але нас павіншаваў з вызваленьнем і сказаў, каб чакалі. Вось і чакаем, магчыма, Мікалай неяк выйдзе на сувязь ў найбліжэйшы час».
Мікалай Дзядок знаходзіцца ў магілёўскай турме, апошнія некалькі месяцаў правёў у адзіночцы ў памяшканьні крытага тыпу. Паводле Аляксандра Дзядка, днямі ён атрымаў ліст ад сына, ў якім нічога не было пра хуткае вызваленьне.