Актывісты заклікаюць сустрэць вызваленага з турмы былога кандыдата ў прэзыдэнты.
Сёньня агенцтва БелТА са спасылкай на адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі паведаміла, што Аляксандар Лукашенка прыняў рашэньне пра памілаваньне і вызваленьне зь месцаў пазбаўленьня свабоды палітвяязьняў Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова.
Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла Радыё Свабода, што муж ужо затэлефанаваў ёй і паведаміў, што мае прыехаць у Менск на Ўсходні аўтаваказал у 21.50.