Аляксандар Лукашенко памілаваў былога кандыдата ў прэзыдэнты Статкевіча ды іншых палітзьняволеных. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі.
«Сыходзячы з прынцыпу гуманізму, прэзыдэнт Беларусі сёньня прыняў рашэньне пра памілаваньне і вызваленьне зь месцаў пазбаўленьня свабоды Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі, Юрыя Рубцова», — цытуе БелТА паведамленьне.
На сайце Аляксандра Лукашэнкі інфармацыі пра такое рашэньне пакуль няма. Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч сказала Радыё Свабода, таксама пакуль нічога ня ведае пра гэта.