Паводле інфармацыі штаба спэцапэрацыі, сэпаратысты актывізавалі абстрэлы ўкраінскіх пазыцый уздоўж амаль усёй лініі разьмежаваньня.
На ўсходзе Ўкраіны сёньня раніцай сэпаратысты абстралялі Шырокіна і Багданаўка, перадае УНН.
На працягу сутак у Луганскай вобласьці былі параненыя адзін украінскі вайсковец і адзін мірны жыхар.
Прэс-цэнтар штабу спэцапэрацыі на ўсходзе Ўкраіны паведамляе ў Фэйсбуку, што ў пятніцу сэпаратысты актывізавалі абстрэлы ўкраінскіх пазыцыяў уздоўж амаль усёй лініі разьмежаваньня. У Данецкай вобласці вечарам і ноччу зь мінамётаў былі абстраляныя Пяскі, Краснагораўка, Мар'інка.
Усяго ў пятніцу сэпаратысты 102 разы парушылі рэжым спыненьня вагню.
У ноч на суботу ў Мікалаеве адбыўся выбух у офісе «Цэнтру валянтэраў», які дапамагае ўкраінскай арміі. Ніхто не пацярпеў.