На сьвята Перамяненьня Гасподняга на могілках у Кленіках асьвячаюць яблыкі з новага ўраджаю ды памінаюць памерлых. Нараджэньне жыцьця і яго канец зашморгваюцца ў адзін сымбалічны вузел.
Сёлета мы асьвяцілі і яблыкі, і новы помнік над магілай бацькоў. Брат вырашыў, што помнік трэба абсталяваць якраз пад Спаса.
Могілкі ў Кленіках — найбольш мэтафізычнае месца для мяне на гэтым сьвеце. У дзяцінстве яны падаваліся непралазным лябірынтам кустоўя і дрэваў, сярод якіх хавалі людзей з Кленік, Тынявічаў, Гукавічаў, Ляхоў, Козьлікаў, Гародчына, Кожына... За апошняе паўстагодзьдзе хмызоў паменшала, магілаў пабольшала.
Сёлета я прайшоўся па кленіцкіх могілках з сынам, шукаючы добрага месца пад сваю магілу.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org