У сядзібе партыі БНФ 19 жніўся адбыўся круглы стол пад назвай «Спыніць рэпрэсіі супраць беларускай моладзі».
Нагодай паслужыла крымінальная справа супраць графіцістаў, абвінавачваньні на адрас «Маладога фронту» у падтрымцы каналаў вярбоўкі беларускай моладзі ва Ўкраіну, а таксама перасьлед футбольных фанатаў, якія праводзяць грамадзкія акцыі нацыянальнай скіраванасьці.
Удзел у круглым стале бралі актывісты «Маладога фронту», «Альтэрнатывы», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, «Маладой Беларусі».
Сустаршыня БХД Павал Севярынец адзначыў, што падчас перадвыбарчай кампаніі, калі ўлады гандлююцца і вагаюцца, ці варта вызваляць палітвязьняў, зьяўляюцца новыя палітвязьні. І робіцца гэта з мэтай нагнятаньня страху сярод моладзі.
Павал Севярынец выступіў з прапановай зьвярнуцца да дэмакратычных кандыдатаў — Тацяны Караткевіч, Сяргея Калякіна і Анатоля Лябедзькі — каб тыя, калі да апошняга дня збору подпісаў, вечару 21 жніўня ня будуць вызваленыя палітвязьні, зьняліся з выбараў на знак салідарнасьці з палітвязьнямі.
Таксама ў наступную сераду, 26 жніўня ў сядзібе БНФ адбудзецца акцыя салідарнасьці з Украінай, збор сродкаў на помнік загінуламу Віталю Ціліжэнку і на лекаваньне параненага беларуса, які страціў руку.