Прэм’ер-міністар Пакістану Наваз Шарыф зь сям’ёй пабываў у гасьцях у Аляксандра і Колі Лукашэнкаў у рэзыдэнцыі «Азёрны» ў Менскім раёне.
Кіраўнік Беларусі разам з малодшым сынам паказалі гасьцям рэзыдэнцыю, правялі імправізаваную экскурсію, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.