Палітвязьня Юрыя Рубцова перавялі ў папраўчую калёнію № 2 г. Бабруйску. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Перавялі, мабыць, у выходныя, бо яшчэ ў пятніцу Рубцоў быў у СІЗА г. Баранавічы, пра што паведамляла Радыё Свабода ягоная адвакатка.
Праваабаронцы нагадваюць, што ў бабруйскай калёніі сядзеў шмат хто з былых палітвязьняў. Сярод іх Андрэй Пратасеня, Андрэй Кім, Сяргей Казакоў, Зьміцер Дрозд, а таксама і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.
Цяпер пісаць палітвязьню можна па адрасе: 213807, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, папраўчая калёнія № 2.