Лябедзька выступіць на пікеце супраць дэкрэту аб дармаедах

6 жніўня ў Менску на пляцоўцы перад гандлёвым цэнтрам «Замак» Аб’яднаная грамадзянская партыя ладзіць тэматычны пікет «супраць дэкрэту аб дармаедах і за працаўладкаваньне Лукашэнкі».

У пікеце возьмуць удзел лідэр АГП Анатоль Лябедзька, а таксама кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Віктар Карняенка, паведамляе ucpb.org.

Арганізатары пікету прапануюць абмеркаваць тэму: «Куды працаўладкаваць Лукашэнку?»

Раней ля Камароўскага рынку ў Менску АГП правяла пікет супраць прывілеяў улады. Анатоль Лябедзька прапаноўваў прысутным ахвяраваць на будоўлю спэцпаліклінікі для чыноўнікаў і на італьянскі посуд для дванаццатай прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі.