БАТЭ выйшаў у плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

  • БелаПАН

Барысаўскі БАТЭ выйшаў у плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА. 5 жніўня на сваім полі ў матчы ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду беларуская каманда выйграла ў вугорскага «Відэатона» зь лікам 1:0.

На 82-й хвіліне вызначыўся Неманья Нікаліч, які нядаўна перайшоў у БАТЭ зь менскага «Дынама». Ад 60-й хвіліны госьці гулялі ў меншасьці пасьля выдаленьня галяндзкага легіянэра Кееса Лейкса.

Першая сустрэча супернікаў 28 ліпеня завяршылася ўнічыю 1:1.

Лёсаваньне заключнай стадыі кваліфікацыі ЛЧ адбудзецца 7 жніўня. БАТЭ ўжо гарантаваў сабе выступ прынамсі ў групавой стадыі Лігі Эўропы. Гэтая эўракубкавая восень будзе сёмай у гісторыі клюбу.