Пад вокнамі КДБ адбылася акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі
Your browser doesn’t support HTML5
Насупраць будынка КДБ у Менску адбылася акцыя салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі і сваякамі зьніклых палітыкаў. Яе правёў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька з паплечнікамі ў рамках збору подпісаў за вылучэньне кандыдата на ўдзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі.