Езьдзілі мы зь сябрамі па Беларусі і ў адным з цэнтральнабеларускіх гарадоў зайшлі ў краязнаўчы музэй.
Мы адзіныя наведнікі, супрацоўніца — маладая дзяўчына — бярэцца правесьці экскурсію. Начынает как паложэна, па-чэлавечэскі, але акцэнт такі, што гучыць як калгасьніца, якая начыталася Дастаеўскага ў арыгінале, але палову не зразумела.
Мы кажам: а давайце па-беларуску! Яна засаромелася — мабыць такую просьбу пачула ўпершыню — але пагадзілася. Ну сям-там праскочыць расейскае слоўца, але наагул — чыста літаратурна, без акцэнту, як любы менскі інтэлектуал. За імгненьне, пераключыўшы мову, гэтая дзяўчына ўзьняла свой статус на дзьве галавы. Шкада толькі, што сама гэтага так і не зразумела.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org