Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абраў Пэкін сталіцай зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2022 году. Гэты горад стаў першым у гісторыі, які прыме і летнюю, і зімовую Алімпіяды.
Гэта рашэньне было прынятае ў пятніцу падчас 128-й сэсіі МАК, якая праходзіць з 31 ліпеня па 3 жніўня ў Куала-Лумпуры (Малайзія). Пэкін у барацьбе за права прыняць зімовыя Алімпійскія гульні 2022 абышоў Алма-Ату, якая была ягоным адзіным супернікам.
Пэкін у 2008 годзе быў сталіцай летніх Алімпійскіх гульняў.