Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе паведамляе, што частка чарговага «гуманітарнага канвою» з Расеі, увезеная сёньня ва Ўкраіну, утрымоўвала сьцягі для сэпаратыстаў і матэрыялы да «Дня ведаў Наваросіі».
Як паведаміла Назіральная місія АБСЭ, на расейскіх пунктах пропуску «Гукава» і «Данецк» у Растоўскай вобласьці, Расея ўвяла ва Ўкраіну 52 аўтамабілі гэтага «канвою». На 44 грузавіках былі намаляваныя расейскія сьцягі.
Пры гэтым, гаворыцца ў паведамленьні, у адным з грузавікоў назіральнікі АБСЭ выявілі сьцягі сэпаратысцкіх узброеных груповак «Наваросіі» і «ЛНР».