Ірына Дубянецкая: Неперакладзеная Біблія прыводзіць да недасфармаванай нацыянальнай сьвядомасьці
Your browser doesn’t support HTML5
Беларуская навуковая грамадзкасьць рыхтуецца адзначыць найвялікшую дату ў гісторыі айчыннай культуры – 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня. 6 жніўня 1517 году Францішак Скарына ў Празе надрукаваў Псалтыр, а потым амаль кожны месяц выдаваў новую кнігу Бібліі. І тым ня меней у наш час бальшыня народаў з разьвітымі культурамі маюць поўныя пераклады Бібліі на свае мовы з моваў арыгінальных, а ў беларусаў жа іх дагэтуль няма. Так сьцьвярджае доктар тэалёгіі, дырэктарка Беларускага калегіюму Ірына Дубянецкая. Дык чаму беларусы былі першымі ў гэтай справе, а засталіся апошнімі?