Францускаму актору Жэрару Дэпардзье, які атрымаў грамадзянства Расеі і вядомы сваімі антыўкраінскай заявамі, забаронены ўезд ва Ўкраіну тэрмінам на 5 гадоў.
Пра гэта карэспандэнту УНІАН паведаміла прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская, пацьвердзіўшы, што СБУ забараніла Дэпардзьё ўезд ва Ўкраіну.
«Служба бясьпекі Ўкраіны прыняла рашэньне аб забароне яму ўезду на пяць гадоў на падставе звароту Міністэрства культуры Ўкраіны», — падкрэсьліла Гітлянская.
Як раней паведамляла агенцтва УНІАН, 22 ліпеня грамадзкія актывісты перадалі ў Міністэрства культуры пералік з 567 дзеячаў культуры з замежжа з патрабаваньнем забараніць прысутнасьць гэтых асобаў у тэлерадыёпрасторы Ўкраіны за іх публічныя антыўкраінскія заявы.
Днями, пабываўшы ў Беларусі, Дэпардзьё заявіў, што не разумее, чаму ў прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі дрэнная рэпутацыя на Захадзе, а таксама падтрымаў увядзеньне ў Беларусі падатку з дармаедаў.