Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец чэрвеня 2015 году склала 46,8 тысяч чалавек, што ў 2,2 разу больш, чым на канец чэрвеня 2014 году, і на 4,7% больш, чым на канец траўня 2015 году, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт са спасылкай на дадзеныя Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец чэрвеня 2015 году склаў 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец чэрвеня 2014 году — 0,5%).
У эканоміцы Беларусі ў чэрвені 2015 году было занята 4 мільяёны 467,6 тысячы чалавек — на 1,5% менш, чым у чэрвені 2014 году.
Арганізацыямі (без суб’ектаў малога прадпрымальніцтва) у чэрвені было прынята на працу 61,7 тысячы чалавек. Звольнена па розных прычынах 68,5 тысячы чалавек. Да прыкладу, у прамысловасьці прынята 12,5 тысячы, звольнена 16 тысяч; у адукацыі прынята на працу 5,3 тысячы, звольнена 8,4 тысячы чалавек.
Каэфіцыент замяшчэньня работнiкаў (суадносіны колькасьці прынятых да колькасьці звольненых) у чэрвені 2015 склаў 0,901 (у чэрвені 2014 году — 0,922).