Украінскія, а не савецкія, традыцыі будуць укаранёныя ў сыстэму воінскіх званьняў, заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
«Мне вельмі спадабалася падчас нашай дыскусіі ініцыятыва адысьці ад савецкай арміі. Нам трэба ўкараняць свае, новыя ўкраінскія традыцыі, у тым ліку і новыя ўкраінскія званьні», — сказаў Парашэнка на сустрэчы з чальцамі арганізацыі «Валянтэрскі дэсант» у Кіеве.
Кіраўнік Украіны дадаў, што ініцыятыва замяніць «малодшага лейтэнанта» на «харунжага» цалкам адпавядае і ўкраінскім традыцыям, і эўраатлянтычным памкненьням Украіны. Акрамя таго, Парашэнка выказаўся за ўвядзеньня новага вайсковага званьня — «брыгадны генэрал».