Паводле Новікава, «алібі Саўчанкі падмацоўваецца відэазапісам, прычым не ўкраінскім, а з боку сэпаратыстаў». Саўчанка цяпер утрымліваецца ў СІЗА Навачаркаску. Увесь апошні тыдзень Ільля Новікаў правёў у Кіеве, дзе камунікаваў з прадстаўнікамі сотавых апэратараў «МТС-Украіна» і «Лайф». На наступным тыдні ў яго будуць чарговыя доказы таго, што Саўчанка не магла знаходзіцца на месцы гібелі журналістаў ВГТРК, бо ўжо знаходзілася ў палоне.
Працэс па справе Саўчанкі пачнецца 30 ліпеня ў Данецкам гарадзкім судзе Растоўскай вобласьці, і, па словах абаронцы, хутчэй за ўсё, «будзе імгненным».
Суд пройдзе ў закрытым рэжыме. У Расеі Надзею Саўчанку абвінавачваюць у забойстве двух расейскіх журналістаў у Данбасе летам мінулага году. Раней украінскіх вайскоўцаў абвінавачвалі толькі ў датычнасьці да гэтай справы, аднак у пачатку ліпеня расейскі Сьледчы камітэт перакваліфікаваў артыкул на больш цяжкі.
Саўчанка абвінавачваньні абвяргае, заяўляючы, што ў Расею яе пераправілі сэпаратысты, а на момант гібелі журналістаў яна знаходзілася ў палоне.