Сеціва цешыцца відэазапісам выступу дуэта расейскіх сынхраністаў Аляксандра Мальцава і Дарыны Валітавай.
У Казані на спаборніцтвах па парным сынхронным плаваньні Мальцаў выступіў у купальным касьцюме, які імітуе форму чырвонаармейца. Партнэрка ў сьветла-бэзавым купальніку.
Рэсурс rufabula разьмясьціў запіс відэа пад загалоўкам: «Плавай як дзяды!»
На відэазапіс зьвярнуў увагу папулярны расейскі блогер Рустэм Адагамаў.