Мае наймацнейшыя ўражаньні ад Каталёніі, пакуль яшчэ аўтаномнай вобласьці Гішпаніі, зьвязаныя з існаваньнем каталянскай мовы.
У рэстарацыю вялікага гатэлю заходзіць гішпанамоўная сям’я з Мадрыду. Да іх падыходзіць афіцыянт і запытваецца па-каталянску. Госьці ветліва пытаюцца: ці ён гаворыць па-гішпанску? Афіцыянт таксама ветліва кажа, што не, і кліча калегу, які разумее гішпанскую мову...
У Каталёніі каталянская мова, нароўні з гішпанскай, мае статус афіцыйнай, але не фармальна. Яна жыве ў побыце, культуры, адукацыі. Ва ўсіх унівэрсытэтах навучаньне вядзецца толькі па-каталянску. Бальшыня каталёнцаў могуць паразумецца з замежнікамі і па-гішпанску, і па-ангельску. Але родная мова дае ім надзею на поўную незалежнасьць краіны.
Усё дакладна наадварот сытуацыі ў Беларусі.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org