Дзедава хата

Джон Робэрт Коўзэнс. Хата пастуха паміж Нэапалем і Портычы (1775)

Ён памёр, перасьцігнуўшы 90 і больш за 10 быўшы ўдаўцом пасьля другое жонкі-маладухі, зь якой збудаваў новую хату. Даглядалі яго дочкі ад першае — самотніца Шура і вясёлая разьвядзёнка Маруся, адзіны сын якое рэдка наведваў дзеда, аж пакуль у самога не заладзіліся сямейныя справы.

Дзед быў ужо на божай пасьцелі, як унук узгадаў яго новую хату. Займеў дзялянку пад Менскам і прыехаў з памагатымі ладзіць пярэбары дзедавай сядзібе.

І вось каторы дзень хата ўздыхае, крэкча, уздрыгвае, а я ніяк не магу зразумець — ці то яна гэтак радуецца, што паедзе ў люднейшае месца, ці то роспачна стогне, што пакідае роднае котлішча.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org