Ад 2 да 3 тысячаў чалавек узялі ўдзел у «Народным Вечы» арганізаваным арганізацыяй «Правы Сэктар» у Кіеве.
Асноўнымі патрабаваньнямі былі: зьмена ўлады, перасьлед функцыянэраў часоў Януковіча, якіх падазраюць у злачынствах, і вызваленьне нацыяналістаў, арыштаваных апошнім часам па падазрэньні у палітычных забойствах.
Асобнае патрабаваньне — па сытуацыі ў гораде Мукачава: арышт мясцовае «мафіі», спыненьне перасьледу сябраў «ПС».
Са сцэны было абвешчана пра тое, што «Правы Сэктар» ініцыюе народны рэфэрэндум пра недавер уладзе, дэнансацыю Менскіх пагадненьняў і ўвядзеньне ваеннага становішча.
На пачатку акцыі на плошчу ўвайшлі вайскоўцы добраахвотных аадзелаў «Правага сэктару» — пад песьню «Воины Света» (на відэа).
Your browser doesn’t support HTML5