Сэнатар Пірс прапанаваў увесьці санкцыі супраць «Беларуськалія»

Беларуськалій

Сэнатар-рэспубліканец Стыў Пірс унёс у Кангрэс ЗША законапраект, які прадугледжвае распаўсюджваньне санкцый на «Беларуськалій» і яго трэйдара — «Беларускую калійную кампанію».

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на The Wall Street Journal.


«Гэты законапраект зьяўляецца першым крокам, каб краіны, якія зьяўляюцца аб’ектам амэрыканскіх санкцый, несьлі адказнасьць за свае дзеяньні і ня мелі магчымасьці абысьці санкцыі, проста зьмяніўшы назву», — заявіў сэнатар.


У 2006 годзе ЗША ўвялі ў дачыненьні да шэрагу беларускіх службовых асоб і дзяржструктур санкцыі. У тым ліку, пад абмежаваньні падпаў канцэрн «Белнафтахім», куды ўваходзіў «Беларуськалій».


У сакавіку 2014 году беларускае кіраўніцтва вывела «Беларуськалій» са складу канцэрна «Белнафтахім», патлумачыўшы гэта імкненьнем да прамога кіраваньня прадпрыемствам.