Да чаго прывядуць амэрыканскія санкцыі
Your browser doesn’t support HTML5
У праграме:
Беларускі банк «БелВЭБ» — трапіў у дадатковы санкцыйны сьпіс Міністэрства фінансаў ЗША. Так сталася таму, што больш за 50 працэнтаў ягоных акцыяў належыць расейскаму «Внешэкономбанку», які падпаў пад амэрыканскія санкцыі за расейскую агрэсію супраць Украіны і анэксію Крыму яшчэ раней. Санкцыі прадугледжваюць блякаваньне ўласнасьці і забарону практычна ўсіх прамых або ўскосных зьдзелак (у тым ліку фінансавых і гандлёвых) на тэрыторыі ЗША.
Суды ў Беларусі адкінулі скаргі апазыцыі на неўключэньне яе прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. На думку прадстаўнікоў палітычных партыяў, улады баяцца, што мэханізм перамогі галоўнага кандыдата выйдзе на паверхню.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.