Вось тут усё стаіць плач пра жмудзіноў — разбурылі Вільню, забаранілі мяккі знак... А ў мяне гэтая тэма асацыюецца з адной правінцыйнай гісторыяй.
Расказаў яе колішні калега літовец Раландас С. Раз у маладосьці Раландас недзе ў глухой жмудляндыі пайшоў на патанцулькі, і там яго вока зачаравала нейкая мясцовая прыгажуня. Ён накіраваўся да яе, запрасіў на павольны танец. Спачатку ўсё было чароўна, як у навэлах Мэрымэ — пругкае дзявочае цела, пах палявых кветак. Аж пакуль ён у яе нешта не спытаўся і яна не адкрыла рот...
Яна гаварыла па-жмудзінску. Груба, гнюсна, невыносна. Чары разьвеяліся. Ня скончыўшы танец, Раландас пайшоў з клюбу.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org