Шульгана не пускаюць у прэзыдэнты — кажуць, п’яны

Юры Шульган, архіўнае фота

Патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, беспрацоўнага Юрыя Шульгана не пускаюць у ЦВК, куды ён нёс дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы Паўлюк Канавальчык:

«Нас не пускаюць на парог, выклікалі нарад. Хутчэй за ўсё, нас тут будуць затрымліваць. Фармальная падстава — тое, што мы нібыта зьяўляемся ў стане алькагольнага ап’яненьня... Гэта прэтэнзіі і да мяне, і да Шульгана — то бок нас разам не пускаюць», — кажа ён.