Права зьбіраць галасы выбарцаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў атрымалі дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка, лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін і старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч.
Падчас паседжаньня адзначалася, што ўсе названыя кандыдаты перадалі ў ЦВК неабходныя дакумэнты «высокай якасьці».
Наступнае паседжаньне Цэнтарвыбаркаму, на якім разгледзяць заявы іншых прэтэндэнтаў, заплянаванае на панядзелак, 20 ліпеня.
Ініцыятыўная група кожнага кандыдата павінна сабраць як найменей 100 тысяч подпісаў грамадзян Беларусі, якія валодаюць выбарчым правам.
Збор подпісаў пачнецца для ўсіх прэтэндэнтаў адначасова — з 23 ліпеня і будзе працягвацца па 21 жніўня ўключна.