Microsoft дабраўся да беларускай мовы
Your browser doesn’t support HTML5
У праграме:
У сельскіх раёнах Гарадзенскай вобласьці людзі амаль ня ведаюць пра альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта. Подпісы зьбіраюць пераважна за Лукашэнку. У параўнаньні з выбарамі 2006 і 2010 гадоў сёлета колькасьць сабраных подпісаў рэзка — на дзесяткі тысяч — упала.
Эканоміка Беларусі за першае паўгодзьдзе паказала зьніжэньне ўсіх асноўных парамэтраў. Валавы ўнутраны прадукт зьнізіўся на 3,3%, прамысловая вытворчасьць упала на 7,4%.
Кампанія Microsoft укараніла праверку беларускага правапісу ў свой тэкставы рэдактар.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.