Кенійцы сустрэнуць амэрыканскага лідэра голым шоў, закліканым прадэманстраваць фізіялягічную розьніцу паміж мужчынам і жанчынай і няслушнасьць прынятага ў ЗША закону аб аднаполых шлюбах. Дэманстрацыя, у якой прымуць удзел каля 5.000 аголеных мужчын і жанчын, будзе праходзіць у сталічным парку два дні — 22-23 ліпеня, паведамляе выданьне All Africa.
Лідэр мясцовых рэспубліканцаў Вінсэнт Кідала паведаміў журналістам, што яго партыя «мае сетку прастытутак у Найробі, Накуру і іншых правінцыях краіны», якія пагадзіліся добраахвотна ўдзельнічаць у гэтым шоў — яны асьцерагаюцца, што страцяць кліентаў у выпадку легалізацыі гомасэксуалізму.
Прэс-сакратар Белага Дому Джош Эрнэст заявіў, што прэзыдэнт Абама ня будзе ўхіляцца ад абмеркаваньня гэтай праблемы, якую разглядае ў кантэксьце абароны правоў грамадзян.
Падчас папярэдняга візыту ў Кенію Абама спрабаваў пераканаць урад гэтай краіны дэкрыміналізаваць гомасэксуалізм, аднак кенійскія ўлады адмовіліся размаўляць на гэтыя тэмы.
У ліпені прэзыдэнт ЗША возьме ўдзел у VI Міжнародным саміце прадпрымальнікаў, які праходзіць на радзіме яго бацькі, і сустрэнецца з прэзыдэнтам Кеніі.
26 чэрвеня сёлета Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэньне аб легалізацыі аднаполых шлюбаў па ўсёй краіне, а тэрміны «муж» і «жонка» вырашана выдаліць з фэдэральнага заканадаўства.