У інтэрнэце зьявілася размова з «афіцэрам МУС Беларусі», які служыць на баку сэпаратыстаў ВІДЭА

На youtube-канале Новостной Донбасс зьявілася размова з вайскоўцам, які нібыта служыць на баку сэпаратыстаў ДНР. У апісаньні да відэа гаворыцца:

«Інтэрвію з былым афіцэрам МУС Беларусі, які служыць шарагоўцам у 1-й Славянскай брыгадзе ДНР. Аляксей Русяеў страціў руку падчас бою ў раёне пасёлка Спартак. Цяпер ён аднаўляецца ў шпіталі і мае намер вярнуцца ў свой аддзел».

У размове вайсковец распавядае, што прыехаў на Данбас добраахвотна. Перад гэтым служыў у міліцыі Рэспублікі Беларусь. Як ён сьцьвярджае, свой першы вайсковы досьвед атрымаў у Югаславіі.