Цяпер працую грузчыкам у адным са сталічных гіпэрмаркетаў. Ніжняе зьвяно, і тым болей прыемна, калі нават высокі начальнік зьвяртаецца на «вы», тонам і словамі, па якіх разумееш: чалавечнасьць тут ставяць не ніжэй за субардынацыю.
У школе да нас, настаўнікаў, кіраўніцтва таксама звярталася на «вы», але ад гэтага кароткага займеньніка патыхала або мёртвым, стылым афіцыёзам, або, нярэдка, прыхаванай драпежнай зьедлівасьцю.
Сапраўды, калі ты, фактычны пан, зьвяртаесься да фактычнага халопа на «вы», то нотка сарказму праскочыць абавязкова...
Ігар Канановіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org