Пра гэта паведаміў намесьнік Яраша Андрэй Тарасенка ў эфіры Грамадзкага тэлебачаньня. Перамовы тычацца сытуацыі вакол Мукачава.
Паводле Тарасенкі, байцы «Правага сэктару», якія ўдзельнічалі ў інцыдэнце ў Мукачаве, знаходзяцца «далёка ў гарах». Колькасьць удзельнікаў не вядомая.
Падчас учорашняга канфлікту загінула двое байцоў «ПС» і пяцёра паранена.
Акцыі пратэсту «ПС» працягваюцца ў некалькіх гарадах Украіны, тым ліку на Банкавай вуліцы ў Кіеве.