«Сем камянёў» — кніга пра тое, як зрынуць дыктатара

Your browser doesn’t support HTML5

Адважны і кемлівы хлопчык Ясь марыць вызваліць сваю зямлю ад злога дыктатара Вормара, які захапіў уладу ў краіне і кіруе ёю 24 гады... Гэта адна зь сюжэтных ліній раману-фэнтэзі «Сем камянёў», які крытыкі ўжо назвалі найлепшай дэбютнай кнігай году. Зь яе аўтарам Аляксеем Шэіным гутарыць Міхась Скобла.

Аляксей Шэін: Кніга для падлеткаў павінна быць добра ілюстраваная. Думаючы пра гэта, я неяк зайшоў у «Цэнтральную кнігарню» і пабачыў там кнігу, аздабленьне якой мяне проста захапіла. Я тут жа перапісаў прозьвішча мастака сабе ў нататнік. А потым аказалася, што Раман Сустаў жыве ў Менску і працуе ў Акадэміі мастацтваў. Мы сустрэліся, паразмаўлялі, і мастаку сцпадабаўся мой праект. Раман — адзін з найлепшых нашых графікаў, ён ілюстраваў кнігі для Расеі й Заходняй Эўропы. «Сем камянёў» сталі яго першай беларускамоўнай кнігай.