Я выплыў на прастор сухога акiяну;
Воз, быццам лодка, тоне, ў зеленi нырае,
У хвалях кветак, шумных траў, мiнаю
Здалёк каралавыя астравы бур’яну.
Гэтыя радкі з санэту Адама Міцкевіча ў перакладзе Максіма Танка згадваюцца мне ў выходныя, калі мы з сабакам «патанаем» у зялёных хвалях траваў, зельля і кветак на шпацыры за нашай вёскай.
Сабаку ўсё роўна, дзе ён набярэцца тыднёвай порцыі кляшчоў.
А я ў гэтым акіяне сьляпога буяньня каторы раз шкадую, што ня ведаю назваў нават сотай часткі ўсіх расьлінаў, ня кажучы пра жужалкі і казюркі сярод іх. Наўкол мяне — mare incognitum, у якім жыве чужая цывілізацыя...
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org