МВФ сочыць за падзеямі ў Грэцыі і гатовы дапамагаць

Прыхільнікі дзейнай улады ў Грэцыі сьвяткуюць перамогу на рэфэрэндуме

Міжнародны валютны фонд (МВФ) заявіў сёньня, што сочыць за сытуацыяй ў Грэцыі і гатовы дапамагчы, калі аб гэты будзе просьба.

«​Мы гатовыя дапамагчы Грэцыі, калі гэта спатрэбіцца», сказала кіраўнік МВФ Крысьцін Лагард.

Яе заява была першай рэакцыяй МВФ на ўчорашні рэфэрэндум ў Грэцыі, дзе насельніцтва большасьцю галасоў адхіліла ўмовы замежных крэдытораў, у тым ліку МВФ.

30 чэрвеня Грэцыя ня здолела заплаціць МВФ ў тэрмін 1,5 млрд эўра.

У Грэцыі галоўныя апазыцыйныя і кіроўныя партыі апублікавалі сумесную заяву, якая падтрымлівае намаганьні прэм’ер-міністра Алексіса Цыпраса забясьпечыць новую дамову аб фінансавай дапамозе краіне.

«Урад прымае на сябе адказнасьць працягнуць перамовы, і кожны палітычны лідэр будзе спрыяць гэтаму ў рамках сваёй палітычнай ролі».