У Кіеве прадстаўнікі батальёну «Правы Сэктар» і шэрагу радыкальна-нацыяналістычных арганізацыяў правялі «Марш Сьвятаслава» — у гонар перамогі князя Русі над хазарамі.
Патрабаваньні, якія гучалі пад час маршу, былі палітычныя: пакараць арганізатараў забойстваў пад час Рэвалюцыі Годнасьці, правесьці наступ на Данецк і Луганск, вызваліць усю тэрыторыю краіны, абвясьціць вайну Расеі, прыбраць ад улады «алігархаў».
Your browser doesn’t support HTML5
Асобны пункт — «свабода палітзьняволеным»: нацыяналістам, якіх падазраваюць у забойстве прарасейскага журналіста Бузіны і міліцыянтаў з былога «Беркуту», а таксама ў нападзе на гей-прайд у Кіеве і іншых злачынствах. Усяго ў акцыі ўдзельнічалі каля 2 тысячаў чалавек.