Саўка ды Грышка пра прэзыдэнцкія выбары і аднаполыя шлюбы

Your browser doesn’t support HTML5

Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца наконт абвешчаных выбараў прэзыдэнта. Грышка заклікае да байкоту, Саўка абяцае сябру «цюрагу», а сам палохаецца, што ў ЗША яго могуць аддаць замуж.

Грышка:
Струменіць нафта, сьвішча газ,
І выбары ізноў у нас.

Саўка:
11-га акцябра
Усем на выбары пара.

Грышка:
Хацеў я ўсіх агітаваць,
Каб выбары байкатаваць.

Саўка:
А я гатовы даць прысягу:
За эта ты пайдзёш в цюрагу!

Рэфрэн (разам):
Будзе кандыдатаў,
Як заўжды, багата.
Акрамя рабятаў
Будуць і дзяўчаты.

Саўка:
Надзеюсь я, што как всягда,
Народ сваё нам скажа «да».

Грышка:
І ёсьць надзея ў мяне,
Што наш народ вам скажа: «Не!».

Саўка:
А ўсё раўно каварны Запад
Тлятворны істачае запах.
І, есьлі б я астаўся ў Штатах,
Мяне б даўно аддалі замуж...