Занядбаны летнік «Кіравец» пад Менскам

Your browser doesn’t support HTML5

За савецкім часам кірунак ад Менску да Заслаўя быў шчыльна забудаваны піянэрскімі летнікамі: шыльды з назвамі ведамасных зонаў адпачынку ў сасновым бары стаялі праз колькі сотняў мэтраў. Цяпер ад гэтай разнастайнасьці не засталося і знаку: дзясяткі колішніх піянэрскіх лягераў не прымаюць дзяцей ужо шмат гадоў — адсутнасьць фінансаваньня прымусіла згарнуць дзейнасьць. Адзін з занядбаных «прывідаў» пад Менскам наведаў наш карэспандэнт.