Стартавала 25-я пілігрымка ў Будслаў

Your browser doesn’t support HTML5

29 чэрвеня ад архікатэдральнага касьцёла ў Менску выправілася традыцыйная пешая пілігрымка да Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у вёсцы Будслаў Мядзельскага раёну. 250 пілігрымаў цягам пяці дзён пройдуць ад Менску да Будслава 124 кілямэтры. Сёлета пешая пілігрымка зь Мінску ў Будслаў выправілася дваццаць пяты раз.