Парад у Бабруйску: Вайна, сяброўства й міжнародная творчасьць
Your browser doesn’t support HTML5
У суботу 27 чэрвеня ў Бабруйску прайшоў парад удзельнікаў Міжнароднага фэстывалю народнай творчасьці. Сярод гасьцёй — усе суседзі Беларусі акрамя Літвы, а таксама іншыя краіны, сярод якіх Куба, ЗША і непрызнаны Паўночны Кіпр. Вакол параду працавалі «горад майстроў» і тэматычныя пляцоўкі.