Падчас першага туру галасаваньня 14 чэрвеня, праэўрапейскія партыі атрымалі перамогу ў 348 гарадах, пасёлках і вёсках, прарасейскія партыі перамаглі ў 56 мясьцінах, а незалежныя кандыдаты ў 34.
Другі тур галасаваньня праходзіць 28 чэрвеня ў 458 іншых мясьцінах, дзе ніводны кандыдат не набраў у першым туры неабходныя для перамогі 50 працэнтаў галасоў тых, хто прыйшоў на выбары.
У сталіцы краіны, Кішынэве, цяперашні мэр ад Лібэральнай партыі Дарын Кіртаакэ мае супернікам прадстаўніцу прарасейскай партыі Зiнаіду Грачаную.
22 чэрвеня часовым прэм’ер-міністрам Малдовы была прызначаная міністар замежных справаў Наталья Герман, дачка першага прэзыдэнта незалежнай Малдовы Мірчэ Сьнегура. Былы прэм’ер Кірыл Габурыч падаў у адстаўку пасьля таго як Генэральная пракуратура пачала расьсьледаваньне ў справе падробкі яго дыплёмаў аб сярэдняй і вышэйшай адукацыі.