Кіраўнікі міністэрстваў фінансаў краін эўразоны адмовіліся падаўжаць праграму дапамогі Грэцыі, пра што яна раней прасіла.
Такім чынам, праграма будзе доўжыцца толькі да 30 чэрвеня.
Тры галоўныя крэдыторы Грэцыі вось ужо пяць месяцаў адмаўляюцца выдаваць ёй апошні транш крэдыту да таго часу, пакуль Атэны ня пойдуць на эканамічныя рэформы.
Грэцыі пагражае дэфолт, калі ўрад ня зможа да аўторка выплаціць МВФ 1,6 млрд эўра.
Раней міністар фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс заявіў аб тым, што 5 ліпеня ў краіне будзе праведзены рэфэрэндум у пытаньні аб тым, ці варта прымаць прапанаваную крэдыторамі праграму дапамогі.