На ўсходзе Францыі ў горадзе Сен-Кант-Фалаў’е, у ваколіцах Ліёну, пры нападзе на завод па вытворчасьці звадкаванага газу адзін чалавек забіты, двое параненыя. Паліцыя падазрае ў нападзе ісламскіх экстрэмістаў. Адна з ахвяраў была абезгалоўленая. Як паведамляе Бі-Бі-Сі, паблізу месца злачынства знойдзены сьцяг ісламістаў.
Нападнік арыштаваны. Да месца здарэньня накіраваўся міністар унутраных спраў Францыі. Кіраўнік ураду Францыі Мануэль Вайс загадаў сілам бясьпекі ўзмацніць сыстэму бясьпекі паблізу важных аб’ектаў вакол Ліёну.
Сёньня тэрарыстычны напад адбыўся і ў Тунісе. Прэсавы сакратар МУС Тунісу заявіў, што найменш дзевятнаццаць чалавек былі забітыя ў выніку нападу на гатэлевы пляж у туніскім курорце Сус.
Сус зьяўляецца адным з самых папулярных пляжных курортаў у Тунісе сярод эўрапейскіх турыстаў, прывабліваючы турыстаў з Эўропы і суседніх з Тунісам краін.
У сакавіку ісламісцкія баевікі напалі на музэй Брага ў Тунісе, забіўшы групу замежных наведвальнікаў.