Пуцін упершыню зь лютага гэтага году патэлефанаваў Абаму

Кіраўнікі ЗША і Расеі абмеркавалі Ўкраіну, Сірыю, Іран.

Паводле паведамленьня Белага дому, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін патэлефанаваў у чацьвер прэзыдэнту ЗША Бараку Абаме для абмеркаваньня сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны і барацьбы з радыкальнай групоўкай «Ісламская дзяржава». Гэта быў першы наўпросты кантакт двух прэзыдэнтаў з лютага.

Паводле заявы амэрыканскай адміністрацыі, прэзыдэнт Расеі пачаў размову з абмеркаваньня праблем нейтралізацыі баевікоў ІГІЛ ў Сірыі, прэзыдэнт ЗША Барак Абама падкрэсьліў у час размовы з прэзыдэнтам Расеі, што ад Масквы чакаюць выканання ўзятых ёю на сябе абавязацельстваў у рамках Менскіх дамоўленасьцей. Сярод іх — вывад расейскіх войскаў, ўзбраеньняў і ваеннай тэхнікі з тэрыторыі Ўкраіны.

Прэзыдэнты дамовіліся пра тое, што дзяржсакратар ЗША і міністар замежных спраў Расеі правядуць сустрэчу, на якой будуць абмяркоўвацца захады барацьбы з радыкальнымі групамі на Блізкім Усходзе. Барак Абама і Уладзімер Пуцін дамовіліся аб неабходнасьці падтрымліваць адзінства сярод шасьцёркі краін, якія вядуць перамовы адносна будучыні іранскай ядзернай праграмы.