Некалькі тысяч чалавек у цэнтры Ерэвана на праспэкце Баграмяна зноў пратэстуюць супраць рашэньня ўладаў аб павышэньні тарыфаў на электраэнэргію.
Як паведамляе карэспандэнт «Інтэрфаксу», на праспэкт Баграмяна прыбыў таксама начальнік паліцыі Арменіі Уладзімір Гаспаран.
Арганізатары акцыі раней паведамілі журналістам, што з праспэкта Баграмяна ў аддзяленьне паліцыі дастаўлены адзін з удзельнікаў акцыі паводле абвінавачаньня ў хуліганстве.
У прэс-службе Сьледчага камітэту «Інтэрфаксу» паведамілі, што «ніхто з удзельнікаў акцыі сёньня не падвяргаўся прываду». «Асоб, прыцягнутых у якасьці падазронага або абвінавачанага, няма», — растлумачылі ў Сьледчым камітэце Арменіі.
Праспэкт Баграмяна зноў ачэплены ўзмоцненымі нарадамі паліцыі.