«11 акцябра ўсім на выбары пара»
Your browser doesn’t support HTML5
Цэнтральная выбарчая камісія на сёньня сёньняшнім пасяджэньні зацьвердзіла каляндар прэзыдэнцкай кампаніі. Не пазьней за 17 ліпеня прэтэндэнты на найвышэйшую пасаду ў дзяржаве павінны здаць у Цэнтарвыбаркам сьпісы чальцоў сваіх ініцыятыўных групаў. Праваабаранчыя арганізацыі «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт пачалі кампанію назіраньня. Шэраг апазыцыйных палітыкаў заклікаюць да байкоту выбараў.
Прагучыць апытаньне ў Берасьці: “Чым, на Вашу думку, цяперашнія прэзыдэнцкія выбары будуць адрозьнівацца ад папярэдніх? ”
Выбары сёньня абмяркоўваюць і музычныя героі з праекту Лявона Вольскага «Саўка ды Грышка».
Ад сёньня Грэцыя жыве ў стане тэхнічнага дэфолту -- пасьля таго, як яна не заплаціла свой доўг перад Міжнародным валютным фондам. У нашай праграме камэнтары эканамістаў і аповед беларускі, якая жыве ў Салоніках.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.